Ядвігіну Ш. спаўняецца 145

Крыніца: http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/97/Jadvihin_%C5%A0.jpgКрыніца: http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/97/Jadvihin_%C5%A0.jpg

Ядвігін Ш. (сапр. Антон Лявіцкі) – нарадзіўся 4 студзеня 1869 году ў маёнтку Добасна што ля Рагачова тагачаснай Магілёўскай губерніі ў сям’і Івана Лявіцкага — аканома таго ж маёнтку. Пакінуў свой след у гісторыі Беларусі не толькі як адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай прозы, але і як літаратуразнаўца, паэт, драматург, грамадзкі дзеяч.

Пасьля заканчэння гімназіі ў Менску паступіў на факультэт медыцыны Маскоўскага ўніверсітэта, які, аднак, не скончыў праз удзел у студэнцкім супраціве. Апынуўся ў “Бутырцы”, дзе, па ягоных словах, пазнаў сябе беларусам. Вызваленне з вязніцы дало магчымасць Ядвігіну вярнуцца да бацькоў, скончыць аптэкарскія курсы ў Менску і працаўладкавацца ў Радашковічах. Патрыятызм і замілаванне да роднага слова сабралі вакол літаратара шмат свядомай інтэлегенцыі. Збіраючыся разам, адраджэнцы чыталі вершы Багушэвіча, Дуніна-Марцінкевіча, абмяркоўвалі шляхі развіцця і пашырэння тагачаснай беларускай літаратуры.

Дзейнасць Ядвігіна была заўважана ў Вільні, куды ён пераехаў па запрашэнню рэдакцыі “Нашай Нівы”. У культурнай сталіцы сябраваў з Купалам, на творчасць якога аказаў вялікі ўплыў. Народны пясняр успамінаў: “Я сутыкнуўся з чалавекам, які быў ня толькі пісьменнікам, але і пісаў па–беларуску. 3 ім я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне дагэтуль пісменніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, унівэрсытэту з-за рэвалюцыйных справаў не закончыў), прытым вельмі цікавым і дасьціпным субяседнікам”. Да шматлікіх твораў Ядвігіна Ш. належаць такія апавяданні як “Васількі”, “Бярозка”, “Рабы”, нарысы “Лісты з дарогі”, “Дзед завала”, мемуары “Ўспаміны”, раман “Золата”. Памёр Ядвігін Ш. 24 лютага 1922г. ў Вільні. Пахаваны на віленскіх Росах.

Аўтар: кс. Даніла Сваяк.

Be the first to comment on "Ядвігіну Ш. спаўняецца 145"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam