У Вільні ўшанавалі памяць беларусаў

2

25-26 ліпеня Таварыства беларускай культуры ў Літве сумесна з „Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія” Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у шэрагу сумесных мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці беларусаў-віленчукоў, што знайшлі свой спачын у Вільні. Мерапрыемствы распачаліся 25 ліпеня агульнай імпрэзай, на якой была падпісана дамова паміж Таварыствам беларускай культуры ў Літве і „Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія” Беларускай Праваслаўнай Царквы аб узаемасупрацоўніцтве.

3

Бакі лічаць асноўнымі напрамкамі свайго супрацоўніцтва:
— Аб'яднанне намаганняў у рэалізацыі праектаў накіраваных на захаванне і папулярызацыю беларускай мовы і культуры;
— Развіццё супрацоўніцтва праз больш шчыльнае кантактаванне паміж сябрамі арганізацый, кансалідацыя намаганняў для дасягнення агульных мэтаў;
— Падтрымка і рэалізацыя ініцыятыў, накіраваных на развіццё беларускай духоўнай і культурнай традыцыі;
— Абмен інфармацыяй аб сваіх дасягненнях, выніках працы;
— Правядзенне сумесных праектаў і мерапрыемстваў.

4

У часе мерапрыемства прадстаўнікі Брацтва распавялі аб сваёй дзейнасці, якая распачалася з 1992 года, прадставілі свае выдавецкія праекты. На прыканцы імпрэзы для бібліятэкі ТБК падаравалі свае новыя кнігі.

5

26 ліпеня ўдзельнікі мерапрыемстваў сустрэлі на праваслаўных Еўфрасіньеўскіх могілках Вільні, дзе разам ушанавалі памяць тых, хто тут знайшоў свой вечны спачын. Мерапрыемства распачалося з агульнай малітвы ля магілы дырэктара Віленскай беларускай гімназіі і выкладчыка Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі Сяргея Паўловіча. Малебен распачаў настаяцель Еўфрасіньеўскіх могілак мітрафорны протаіерэй Уладзімір Рынкевіч.

6

Пасля агульнай малітвы ўдзельнікі наведалі магілы і іншых знакамітых беларусаў, што спачываюць на гэтых могілках. Мерапрыемства завяршылася спяваннем беларускага рэлігійнага гімну “Магутны Божа” ля магілы Аляксея Арсеньева, бацькі беларускай паэткі, Наталлі Арсеньевай, якая і з’яўляецца аўтаркай гімну. Магчыма, мы былі першымі, хто праспяваў гэты спеў ля магілы А. Арсеньева.

ТБК інф.

Be the first to comment on "У Вільні ўшанавалі памяць беларусаў"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam