Па слядах Францішка Багушэвіча на Віленшчыне (+Відэа)

29 жніўня сябры Таварыства беларускай культуры разам з Асацыяцыяй «Крывія» зладзілі вандроўку на радзіму Ф. Багушэвіча ў в. Свіраны, што на Віленшчыне. Мэта вандроўкі — прывядзенне ў парадак тэрыторыі ля крыжа ў Свіранах, сімвылічным месцы, дзе нарадзіўся патрыярх беларускага адраджэння Францішак Багушэвіч.

1

Як стала вядома, пасля смерці Юрыя Гіля, які ўсталяваў крыж і апекаваўся захаваннем імя Францішка Багушэвіча ў гэтым рэгіёне, ніхто больш не даглядаў гэтае месца. А для беларусаў варта захаваць гэтыя невялічкія аазісы беларускасці на Віленшчыне, якія сведчаць аб беларускай прысутнасці ў гэтым рэгіёне. Таму Таварыствам беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыяй «Крывія» было прынята рашэнне ўзяць гэтае месца ў апеку з тым, каб і на далей захоўваць памяць беларускага патрыярха.

2

Важна адзначыць, што імя Багушэвіча ў гэтым рэгіёне не забыта. У суседняй вёсцы Савічуны ёсць вуліца Францішка Багушэвіча, а таксама бібліятэка, якая носіць яго імя. На будынку бібліятэкі на трох мовах усталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар песняра. Дарэчы, гэта ўсё зроблена намаганнямі Юрыя Гіля.

4

У самай бібліятэцы ёсць палічка з беларускімі кнігамі і вугал, прысвечаны беларускаму паэту. Бібліятэкар Ванда Ермаковіч апякуецца гэтымі матэрыяламі і таксама робіць намаганні, каб мясцовыя жыхары памяталі імя беларускага генія.

5

Пад час нашай сустрэчы для бібліятэкі мы падарылі новыя кнігі на беларускай мове. У Свіранах мы добраўпарадкавалі тэрыторыю каля крыжа і пафарбавалі літары на мемарыяльнай шыльдзе ў гонар Францішка Багушэвіча, якія ўжо выцвелі і амаль не чыталіся.

6

Неабходна падзякаваць гаспадыні гэтага дому пані Станіславе, якая пагадзілася на тое, каб на сцяне была прымацаваная гэтая шыльда. Такім чынам, сябрамі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыі «Крывія» быў зроблены важны крок па ўвекавечванні памяці песняра ў яго родных мясцінах.

Be the first to comment on "Па слядах Францішка Багушэвіча на Віленшчыне (+Відэа)"

Leave a comment

Your email address will not be published.


*


Protected by WP Anti Spam