У Вільні адбылася прэзентацыя зборніка Зоські Верас «Пакуль рука пяро трымае. Успаміны лісты»

1

2 снежня адбылася прэзентацыя зборніка Зоські Верас «Пакуль рука пяро трымае. Успаміны лісты». Адмысловымі госцьмі прэзентацыі былі: укладальнік кнігі Міхась Скобла, музыка Таццяна Грыневіч-Матафонава. Укладальнік кнігі М. Скобла прадставіў прысутным асобу Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас) . У прыватнасці адзначыў, што З. Верас вельмі актыўна ліставалася, за жыццё яна напісала каля 6 000 лістоў, у якіх прадставіла беларускае жыццё не толькі Віленшчыны, але і ўсёй Беларусі.

5

У яе лістах успаміны аб беларускім жыцці, аб выдатных дзеячах беларускага адраджэння, аб шматлікіх падзеях, што закранулі яе лёс. У іх лёс самой Беларусі і жаданне аўтаркі, яе захаваць і перадаць наступным пакаленням.На мерапрыемстве прысутнічала шмат паважаных гасцей, беларусаў віленчукоў. Сярод іх: унук і праўнук Зоські Верас са сваімі сем'ямі. Успамінамі аб самай вядомай беларускай дзеячкі Вільні падзяліліся: Алег Аблажэй, Валянцін Стэх, Яраслаў Войцік і інш.

3

Імпрэзу арганізавалі і правялі:
Клуб “Сябрына”
Асацыяцыя “Крывія”
Таварыства беларускай культуры ў Літве

Be the first to comment on "У Вільні адбылася прэзентацыя зборніка Зоські Верас «Пакуль рука пяро трымае. Успаміны лісты»"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam