Курсы «Мова зь Імбрыкам» у Вільні

1

На 124-ыя ўгодкі з дзя нараджэння Браніслава Тарашкевіча, аўтара славутай “Граматыкі для школы”, у Доме нацыянальнай меншасцяў у Вільні адбылася прэзэнтацыя новых адукацыйна-забаўляльных курсах “Мова зь Імбрыкам”. На гэтых курсах менеджар культурніцкіх праектаў зь Менску ды кіраўнік інтэрнэт-крамы Imbryk.by Алесь Мазанік у гарманічным сымбіёзе з Таварыствам беларускай культуры ў Вільні і Асацыяцыяй «Крывія» прэзэнтаваў найноўшыя распрацоўкі ў галіне прыцягнення да беларушчыны як звычайных рускамоўных беларусаў, так і тых, хто стала ды выкшталцона валодаў роднай мовай.

3

Напачатку курсаў удзельнікі азнаёміліся з адмысловымі відэаролікамі, якія дапамагаюць ва ўсведамленні сябе, як грамадзяніна Краю. Дадзеныя ролікі здымаліся падчас разнастайных папярэдніх курсаў і праектаў, якія ладзіў Алесь Мазанік цягам папярэдніх гадоў па ўсёй Беларусі ды ня толькі. Пасьля была частка, прысьвечаная хуткамоўкам па-беларуску, калі ўдзельнікі змагаліся за слушнае ды найбольш хуткае вымаўленьне дадзеных цікавых выразаў, што суправаджалася нязмушанай прывабнай абстаноўкай ды агульным станоўчым фонам.

Далей быў невялічкі перапынак, падчас якога гледачы бавілі час пад лепшыя беларускія кліпы ад гуртоў Крама, Песняры, Нейра Дзюбель ды іншыя, а таксама частаваліся печавам ды гарбатай і кавай. Пасьля перапынку на каву з печывам адбыўся паказ матывуючых ролікаў ад курсаў “Моваведа” пад кіраўніцвам Аляксея Шэіна, якія стала адбываюцца другі год запар у Менску ды Гародні. Удзельнікі курсаў актыўна абмяркоўвалі дадзеныя відэа, спрачаліся ды тлумачылі свае пазіцыі, што, безумоўна, паспрыяла іхнаму знаёмству ды яднанню.

2

Агулам, па выніках пілотнага выпуску курсаў, кожны ўдзельнік атрымаў прыемны бонус за наведванне ці магніт, ці кнігу, ці нават кружэлку з аўдыёкнігай, альбо нават альбомам сучасных беларускіх музыкаў, таму ўсе наведнікі былі захоплены ды ўсьцешаныя, а ўжо праз тыдзень, 30-га студзеня, будзе магчымасць пабачыць наступны занятак, прысвечаны сучаснай беларускай музыцы. А таксама паслухаць жывы выступ галоўнага афрабеларуса Андруся Такінданга з гурта Рэха.

Be the first to comment on "Курсы «Мова зь Імбрыкам» у Вільні"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam