Шэсце да гадавіны дня смерці Кастуся Каліноўскага

1

19 сакавіка 2016 года ў Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага. Мерапрыемства арганізавалі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыя «Крывія». Удзел прынялі шматлікія беларусы Вільні і госці літоўскай сталіцы.

Нагадаем, 22 сакавіка 1864 года царскія акупанты на Лукішскім пляцу пакаралі смерцю кіраўніка паўстання 1863-64 гадоў Кастуся Каліноўскага. У памяць аб гэтым удзельнікі мерапрыемства прайшліся апошнім зямным шляхам героя: ад Дамініканскіх муроў, дзе яго ўтрымлівалі ў вязніцы і да Лукішскага пляцу, дзе яго пакаралі смерцю.

2

3

4

 

 

Be the first to comment on "Шэсце да гадавіны дня смерці Кастуся Каліноўскага"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam