У Вільні выступіла Таццяна Матафонава

1

8 траўня ў Доме нацыянальных згуртаванняў у Вільні Таццяна Матафонава прэзентавала аўдыя дыск «Галасы паэтаў». Гэта ўнікальнае выданне, дзе сабраныя галасы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Галоўная каштоўнасць — многіх з тых, хто гучыць, няма ўжо ўжывых, але яго голас жывы для нас і будучых пакаленняў.

2

У часе мерапрыемства гучалі галасы паэтаў, а Таццяна Матафонава выконвала песні на іх вершы. На імпрэзе адбылася сустрэча з віленскім паэтам Алегам Мінкінам, які зачытаў свае вершы, падзяліўся сваімі новымі праектамі, а таксама патлумачыў ідэю сваіх вершаў і распавёў пра некаторых сваіх лірычных герояў.

Мерапрыемства арганізавалі і правялі:
— Асацыяцыя «Крывія»
— Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Be the first to comment on "У Вільні выступіла Таццяна Матафонава"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam