У Вільні ўсталявана мемарыяльная шыльда ў гонар Казіміра Сваяка

1

Сёння на адну беларускую шыльду, а лепш сказаць, на адзін беларускі знак, паболела ў Вільні. 22 траўня Таварыствам беларускай культуры ў Літве ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар святара і паэта Казіміра Сваяка.

Скульптар — Ігар Засімовіч
Мецэнат — Мікіта Забуга.
Арганізатар і аўтар ідэі — Алесь Юркойць.

Шыльда ўсталявана на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17). Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца ў Вільні 19 чэрвеня а 12.00 з набажэнства ў касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства з Літвы і Беларусі. Затым, пасля літургіі, грамада накіруецца да шыльды, дзе адбудзецца яе адкрыццё і асвячэнне.

2

Больш падрабязная інфармацыя будзе бліжэй да адкрыцця. Шчыра запрашаем далучацца да мерапрыемства.

Старшыня ТБК,
д-р Аляксандр Адамковіч

P.S. Таварыства беларускай культуры выказвае шчырыю падзяку ўсім, хто далучыўся да стварэння і ў сталявання шыльды, у тым ліку, мецэнату, скульптару, Віленскай самаўправе.

Be the first to comment on "У Вільні ўсталявана мемарыяльная шыльда ў гонар Казіміра Сваяка"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam