Мінула ўжо больш за 15 год, як пайшоў з жыцця Генадзь Карпенка

2

Мінула ўжо больш за 15 год, як пайшоў з жыцця выбітны палітык, навуковец, грамадзянін Генадзь Карпенка. Ён быў паспяховым ва ўсіх сферах, дзе працаваў: у навуцы, кіраўніком прадпрыемства, дэпутатам, кіраўніком горада.

Карпенка нарадзіўся у Менску, але менавіта ў Маладзечна пачалася яго даволі паспяховая палітычныя кар'ера. Напрыканцы 80-х гадоў ён становіцца дырэктарам Маладзечанскага заводу парашковай металургіі.  У 1990 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхлўнага Савету 12 склікання. Там ён становіцца кіраўніком камісіі па навуцы і тэхнічнаму прагрэсу. І гэта не дзіўна, бо Карпенка абараніў доктарскую дысэртацыю па тэхналёгіі матэрыялаў, быў аўтарам больш за 100 навуковых прац, 40 вынаходніцтв. Пазней у 1994 годзе ён стане членам-карэспандэнтам Акадэміі Навук Беларусі.

У 1991 годзе яго прызначаюць кіраўніком Маладзечанскага гарвыканкаму. Але ўсе жыхары і дагэтуль яго называюць мэрам. Вы наўрадці знойдзеце маладзечанца, які б не памятаў пра Генадзя Дзмітрыевіча, альбо не чуў выраз “горад сонца”. Ён быў мэрам усяго некалькі год, але паспеў зрабіць вельмі шмат для горада. Па-першае, гэта вялікія эканамічныя рэформы, Маладзечна становіцца горадам прадпрымальнікаў, бізнэсоўцаў. Шмат менчукоў на выходныя прыязджалі ў Маладзечна, каб набыць па больш прывабных коштах спажывецкія тавары.

У 1993 годзе праводзіцца першы музычны фестваль у Маладзечна. Ён бы цалкам фінансаваны прадпрымальнікамі гораду. Фестываль становіцца сапраўды народным святам, у першыя гады правядзення быў ня менш папулярны за Славянскі базар у Віцебску. Прыўдзеле мэра ствараецца і тэатральны фестываль, аднаўляецца футбольны клуб.

Шмат Генадзь Карпенка зрабіў у справе беларушчыны. Большасць савецкіх тапанімічных назваў назаўсёды знікла з мапы гораду. Галоўны прашпект мае назву Вялікі Гасцінец. Вы ня знойдзеце вуліцы Леніна,  Савецкай, Камуністычнай. Але вока будуць цешыць вуліцы Забэйды-Суміцкага, Ясінскага, Грамадоўская, Віленская, Вольная, Коласа, Купалы і г.д. Пры непасрэдным удзеле Генадзя Карпенкі 25 сакавіка 1993 года быў адкрыты помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі” Помнік быў асвечана праваслаўным, каталіцкім і ўніяцкім святарамі. Помнік быў аздоблены крыжом  Еўфрасініі Полацкай. Нажаль, у 2011 годзе помнік быў перанесены ў іншае месцы, што выклікала незадаволеннасць сярод святароў і жыхароў гораду.

1

Карпенка меў прэзідэнцкія аміцыі ў 1994 годзе. Але на жаль не атрымаў дастатковай падтрымкі ад аднапартыйцаў. У 1995 быў ізноў абраны дэпутат Вярхоўнага Савету, быў адным з кіраўнікоў спробы імпічменту Лукашэнкі. Перад 1999 годам ён называўся аднім з верагодных кандыдатаў на альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбарах, быў даволі вядомым і папулярным палітыкам. Але 31 сакавіка 1999 года, пры дзіўных абставінах Карпенка трапляе ў бальніцу, дзе пазней і памірае. Яго смерць стала сапраўды нечаканасцю для паплечнікаў, бо Карпенка ніколі не скардзіўся на здароўе. Яшчэ больш сумненняў у натуральных прычынах смерці Геназя Дзмітрыевіча выклікала знікненне праз некаторы час яго паплечнікаў: Ю. Захаранкі, В. Ганчара.

Генадзь Карпенка быў сапраўдным сынам сваёй Бацькаўшчыны. Ён шмат зрабіў для Маладзечна ў асобнасці, і для Беларусі ў цэлым. Ён паспяхова рабіў эканамічныя, культурныя, палітычныя рэформы. На жаль такі выбітны палітык рана сышоў з жыцця, не дачакаўшыся па сапраўднаму беларускай дэмакратычный краіны.

Be the first to comment on "Мінула ўжо больш за 15 год, як пайшоў з жыцця Генадзь Карпенка"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam