З гісторыі змагання беларусаў за незалежнасць

imgp1157

Знойдзены мной у Літоўскія дзяржаўным цэнтральным архіве дакумент яскрава адлюстроўвае жаданне беларускага народа да пабудовы свае нацыянальнае дэмакратычнае дзяржавы. Нягледзячы на тое, што многія скептыкі, сцвярджаюць, што БНР гэта альбо выдумка беларускіх нацыяналістаў альбо марыянетка немцаў, многія архіўныя дакументы цвердзяць, што гэта была першая незалежная беларуская дзяржава ў ХХ стагоддзі. І прапаноўваемы дакумент таму чарговае падцвярджэанне. Сам ліст скіраваны кіраўніку Рускага палітычнага каітэту Б. Савінкову і вядомаму беларускаму генералу С. Булак-Балаховічу.
Таму гэты дакумент яшчэ адно падцвярджэнне таго, што 25 сакавіка 1918 г. беларусам сапраўды ўдалося збудаваць першую нацыянальную дзяржаву ў ХХ стагоддзі, без якой, хутчэй за ўсё, не было б і сёняшніх беларусаў.

Дзякуй Вам, нашы героі.

Вечная Вам памяць, склаўшым свае жыцці, каб жыла вольная і незалежная Беларусь.
А вораг у нас той самы. Як паказала гісторыя, толькі ўсходні сусед не хоча, каб Беларусь была як дзяржава і нацыя.

Др. Алесь Адамковіч

Be the first to comment on "З гісторыі змагання беларусаў за незалежнасць"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam