На літоўскім радыё — беларуская радыёперадача «Тутэйшы час»

andr

Кожны аўторак на літоўскім радыё выходзіць беларуская радыёперадача «Тутэйшы час». Рэдактар і вядучы гэтай перадачы — Андрусь Старавойтаў. Перадачу так сама можна пачуць праз інтэрнэт.

Ад рэдактара: Інфармацыя прыхільнікам якаснага стэрэагуку! Рэдактар праграмы «Тутэйшы час» улічвае, сярод іншага, і жаданьне шэрагу слухачоў паслухаць праграму на Беларускай мове «жывым» гукам! Гутарка, расповед, беларуская песьня, — усё гэта гучыць для вас, шаноўныя слухачы, у фармаце «3D»! Адчуць паўнавартасны гук можна пры дапамозе стэрэафанічнага прымача на FM хвалі каналу «KLASIKA» Літоўскага радыё. Інтэрнэт, па тэхнічных прычынах, ня дае магчымасьці ўзнаўляць высокаякаснае гучаньне. Праслухаць праграму «жывым» гукам можна кожны аўторак а 15:00 на FM частотах каналу «KLASIKA» Літоўскага радыё.

З Павагай, А.С.

Ад рэдакцыі сайту: кожны тыдзень мы будзем ставіць на старонцы www.tavarystva.lt інтэрнэт-вэрсію чарговай праграмы.

Be the first to comment on "На літоўскім радыё — беларуская радыёперадача «Тутэйшы час»"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam