Агульны сход сяброў Таварыства

tbk_2

Шаноўнае спадарства!

Інфармую, што Агульны сход сяброў Таварыства будзе праводзіцца 17-га студзеня 2015 г,а 14-ай гадзіне, у памяшканні сядзібы на в. Бролю, д.9.

Распарадак дня сходу
1. Абмеркаваць і прыняць змены ў Статут таварыства, адпавядаючыя закону ЛР аб асацыяцыях.
2. Справаздачны даклад Рады аб дзейнасці ў 2014г. Даклад рыхтуе і робіць быўшы старшыня рады спадар Хведар Нюнька.
3. Даклад Рэвізійнай камісіі аб фінансавым стане таварыства за 2014г. Даклад робіць старшыня Рэвізійнай камісіі спадарыня Галіна Кеўлічэне.
4. Давыбары новага чальца Рады на место выбыўшага з Рады і таварыства сп.Артура Яўмена.

Прашу спадара Х.Нюнька даць магчымасць Рэвізійнай камісіі азнаёміцца з дакументамі таварыства і разам з камісіяй скласці акт праверкі фінансавых спраў ТБК.

Прашу спадара А Адамковіча арганізаваць падрыхтоўку праекта змен у рэдакцыіі Статута ТБК.

Прашу спадара З. Карачуна падрыхтаваць інфармацыю і яе распаўсюд для сяброў ТБК аб Агульным сходзе.

Прашу вас усіх актыўна інфармаваць сяброў ТБК аб Агульным сходзе.
Прашу каждага з вас у тэрмін да 21 снежня даслаць вашу згоду з тут прапанаванымі умовамі падрыхтоўкі і праведзення Агульнага сходу.

в.а.старшыні Васіль Акуневіч
18 снежня2014г.

Be the first to comment on "Агульны сход сяброў Таварыства"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam