Інфармацыя для сяброў ТБК

tbk

Шаноўнае спадарства: Балаховіч Крыстына,Нюнька Хведар,Радзюкевіч Валера,

Вы праігнаравалі прапанову склікаць і правесці Агульны сход сяброў ТБК.

Такі ваш выбар азначае, што вы ігнаруеце не адно сяброў Рады, вы ігнаруеце рашэнні Агульнага сходу, які адбыуся ў студзені, і які вас абраў у Раду. Ваша нежаданне склікаць чарговы Агульны сход па выніках за 2014г азначае парушэнне Статута ТБК. Такі ваш крок вядзе да расколу сярод усіх сяброў таварыства.

Вам, спадар Хведар, прапанавана падрыхтаваць справаздачны даклад ад імя Рады. Вы маеце магчымасць пераканаць Агульны сход у праваце Вашых абвінавачванняў на адрас Вашых апанентаў. Вы не жадаеце скарыстацца такой магчымасцю. Гэта сведчыць аб тым, што Вы баіцеся Агульнага сходу.

Прашу вас усіх абдумаць мае заўвагі, і свае адказы даслаць мне на працягу двух дзён, да канца 23-га снежня. Час бяжыць, працы па падрыхтоўцы Агульнага сходу шмат, марудзіць нельга.

в.а старшыні, В.Акуневіч
22 12 2014г

Be the first to comment on "Інфармацыя для сяброў ТБК"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam