Рашэнне Віленскага акружнога суда, адносна маёмасці ТБК

vat rumai_20120926_red

Арыгінал Рашэння на літоўскай мове

Пераклад:


Цывільная справа № 2-6459-553/2014
Судовы працэс № 2-55-3-02594-2014-2
Катэгорыя працэсуальнага рашэння 99.1.1.

Вільнюскі акружны суд
Рашэнне

17 снежня 2014 г.
Вільнюс

Суддзя Віленскага акружнога суду Алдона Ціліндзене вырашаючы заяву Таварыства беларускай культуры ў Літве па часовым арышце ў цывільнай справе ісца Таварыства беларускай культуры ў Літве адносна адказных Хведара Нюнькі і ААТ „Statyba ir nekilnojimas turtas“ у справе прызнання незаконнасці дамовы-абмена і прымянення рэстэтуцыі,

устанавіла:

Ісцец Таварыства беларускай культуры ў Літве просіць суд прызнаць нядзейсным падпісаны Таварыствам Беларускай Культуры ў Літве і ААТ „Statyba ir nekilnojimas turtas“ натарыяльны акт абмену належачага Таварыству памяшкання (унікальны нумар: 4400—0166-2360:9125), знаходзячагася на вул. Жыгімонта 12, Вільнюс і кватэры, належачай ААТ „Statyba ir nekilnojimas turtas“ (унікальны нумар 1097—5001-4016:0061), знаходзячыйся на Бролю 9-86 у Вільнюсе і прымяніць двухбаковую рэстытуцыю натурай.
Ісцец таксама падаў заяву прымяніць часовую ахову – запіс ў грамадскім рэгістры на забарону перадачы правоў уласнасці. Ісцец гэта матывуе тым, што адказная фірма падпісала гіпатэчную дамову і 31 кастрычніка 2014 года быў аб’яўлены аукцыён па продажу памяшкання, таму ёсць рэальная небяспека, што яно будзе прададзена. Не прымяніўшы сродкаў часовай абароны, прымяніць рэстытуцыю натурай будзе нашмат цяжэй альбо ўвогуле не магчыма.
Заява Ісца задаволеная.

Паводле 1 часткі 144 артыкула Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса, суд адносна удзельнічаючых у справе ці іншых зацікаўленых асобаў у заяве можа прымяніць сродкі часовай абароны, калі гэтыя асобы маюць дастаткова доказаў, для падцвярджэння сваёй просьбы і таго, што без судовага накладання сродкаў часовай абароны прымяненне пастановы суда па рэстытуцыі маёмасці можа быць абцяжараным альбо ўвогуле зрабіцца немагчымым. Прымяненне сродкаў часовай абароны з’яўляецца племінарным сродкам, які садзейнічае як мага хутчэйшаму перасячэнню шляху, па якім пасля будзе абцяжарана альбо ўвогуле немагчымым выкананне рашэння суду. Эканамічны, як і справядлівасці і іншыя прынцыпы цывільнага суду, патрабаюць вытрымаць роўнасць у працэсе і захаваць інтарэсы усіх бакоў, таму прымяненне часовых сродкаў абароны павінна прымяняцца так, каб не зрабіць ні аднаму з бакоў неправамернай перавагі і аднаму з бакоў для дасягнення мэты аказваць больш прававой дапамогі, чым іншаму. Прымяняючы часовую абарону павінна быць ацэнена рэальная небяспека і прымяняць часовую абарону можна толькі ў тых прапорцыях, якія неабходныя для дасягненя мэты.
У заяве ісца паясняецца, што ў выпадку станоўчага рашэння суда, бакі павінны будуць вярнуць адзін аднаму маёмасць. Паколькі былі парушаныя правы ісца, з’яўляецца актуальным высветліць усе магчымыя моманты рэстытуцыі. Таму суд лічыць неабходным, што пад час раследвання справы ў грамадскім рэгістры павінен быць унесены запіс аб забароне перадачы ўласнасці (1 частка 2 пункт 145 артыкула Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса) і такім чынам перакрыць шлях да перадачы абспрэчваемай маёмасці трэцім асобам. Гледзячы на выкладзеныя патрабаванні, запіс у грамадскім рэгістры аб забароне перадачы маёмасці трэцім асобам з’яўляецца ажыцяўленнем сродка часовай абароны і эканамічнага прынцыпа.

Кіруючыся выкладзенымі матывамі у падзенай ісцом заяве сродкам часовай абароны будзе запіс у грамадскім рэгістры аб забароне перадачы трэцім асобам аспрэчваемай маёмасці (1 частка 2 пункт 145 артыкула Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса).
Суд, карыстаючыся 144-151 артыкуламі і 290-291 артыкуламі Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса

паставіў:

заяву ісца Таварыства беларускай культуры ў Літве адносна накладання сродка часовай абароны задаволіць.
На карысць ісца Таварыства беларускай культуры ў Літве, юрыдычны код 191684071, зарэгістраванае на Жыгімонта 12-3 у Вільні накласці часовую абарону – унесці запіс у грамадскі рэгістр адносна забароны на перадачу трэцім асобам памяшкання (унікальны нумар: 4400—0166-2360:9125) па адрасе вул. Жыгімонта 12-3 у Вільнюсе належачага адказчыку ААТ „Statyba ir nekilnojimas turtas“ юрыдычны код 2492712, зарэгістраванае па адрасе вул. Жадэйкас 1-13 у Вільнюсе.

Пастанову адаслаць у Кадастр нерухомай маёмасці і рэгістрацыі, ісцу і адказчыкам.

Пастанову ажыцявіць неадкладна.

Пастанова ажыцяўляецца ад моманта прыняцца гэтага рашэння, але цягам 7 дзён ад атрымання можа быць абскарджаная ў Літоўскім апеляцыйным судзе асобнай скаргай, пададзенай цераз Віленскі акружны суд.

Суддзя Алдона Ціліндзене


Дадаткова прапануем азнаёміцца з дакумэнтамі абмену часткі дамкоў на кватэру

Be the first to comment on "Рашэнне Віленскага акружнога суда, адносна маёмасці ТБК"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam