17 студзеня адбыўся агульны сход сяброў ТБК

4

Як вядома, у Таварыстве беларускай культуры ў Літве апошнім часам склалася крызісная сітуацыя, якая была звязаны з тым, што ў арганізацыі ўзніклі спрэчкі па маёмасці, якой валодала ТБК. Былы старшыня Хведар Нюнька адмовіўся каментаваць пытанні адносна таго, што насамрэч адбывалася з маёмасцю. Сама рада аказалася падзеленай на два бакі: прыхільнікаў былога старшыні (4 чалавека) і тых, хто захацеў даведацца праўду, а што ж насамрэч адбылося (4 чалавекі). Такім чынам, далейшая дзейнасць арганізацыі была паралізаванай: ні адзін ні другі бок не мелі законных асноў для прыняцца рашэнняў, бо не было кворуму (5 чалавек).

 5

Вырашыць склаўшыюся сітуацыю было даверана агульнаму сходу сяброў Таварыства, бо менавіта сябры павінны былі вырашыць гэту крызісную сітуацыю. Таму, 17 студзеня быў скліканы агульны сход сяброў Таварыства беларускай культуры ў Літве. Хочацца адразу адзначыць, што сябры арганізацыі аказаліся неабыякавамі да праблем ТБК, аб чым сведчыла тое, што на сход прышло больш, чым палова сяброў арганізацыі. На пачатак сходу было зарэгістравана 37 сяброў арганізацыі і 10 гасцей. такім чынам сход распачаў справу.

3

У выніку было вырашына прыпыніць сяброўства тых чальцоў рады, якія не прыйшлі на сход і ніяк не адрэагавалі на яго. Іх 4: Хведар Нюнька, Крыстына Балаховіч, Валеры Радзюкевіч, Алесь Трусаў. Было вырашына на іх месца даабраць новых чальцоў. Таксама абралі і новага чальца на месца выбыўшага  Артура Яўмена.

2

Такім чынам, у новую Раду ТБК увайшлі: Васіль Акуневіч (часова выконваючы абавязкі старшыні), Мікіта Забуга, Яўген Красоцкі, Вацлаў Гульбіновіч, Ігар Сухарукаў, Мікалай Анцукевіч, Зміцер Карачун, Даніла Сваяк, Алесь Адамковіч. Рэвізійную камісію пакінулі ў ранейшым складзе. Была створаная камісія па перайманні дакументацыі ТБК, у яе ўвайшлі: Вадзім Вілейта, Галіна Бука, Яўген Андрушкевіч.

1

Прыемным было тое, што людзі сталі неабыякавымі да праблем таварыства і вырашылі разам выйсці з крызіснага становішча. Вялікай надзеяй на працяг працы таварыства стала тое, што адразу 10 чалавек падалі заявы на ўступленні ў арганізацыю. Такім чынам бачым, што Таварыства пачынае жыць новым жыццём.

TBK info.

Be the first to comment on "17 студзеня адбыўся агульны сход сяброў ТБК"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam