21 лютага Народны сакратарыят Беларусі выдаў першую Ўстаўную грамату

gr

21 лютага 1918 г. Народны сакратарыят Беларусі выдаў сваю першую Ўстаўную грамату да народаў Беларусі.

«Мы павінны ўзяць свой лёс ва ўласныя рукі. Беларускі народ павінен зьдзейсьніць сваё права на поўнае самаазначэньне‚ а нацыянальныя меншасьці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.

Правы нацыі павінны знайсьці сваё зьдзейсьненьне шляхам скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму.

Але і да скліканьня Ўстаноўчага Сойму ўся ўлада на Беларусі павінна належаць тым народам‚ якія на ёй жывуць.

Выканаўчы Камітэт Рады Першага Ўсебеларускага зьезду‚ папоўнены прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасьцяў‚ зьдзяйсьняючы мэты Зьезду‚ абвяшчае сябе часовай уладай на Беларусі для кіраваньня краем і скліканьня‚ як можна хутчэй‚ Усебеларускага Ўстаноўчага Сойму на аснове агульнага права для ўсякага дарослага ня лічачыся з нацыянальнасьцю‚ вызнаньнем і родам.»

Крыніца: https://www.facebook.com/radabnr

Be the first to comment on "21 лютага Народны сакратарыят Беларусі выдаў першую Ўстаўную грамату"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam