Сустрэча прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з мэрам Вільні Артурасам Зуокасам

a

24 лютага ў Віленскай самаўправе адбылася сустрэча мэра Вільні Артураса Зуокаса з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый Літвы. Беларускаму грамадству Літвы асоба Артураса Зуокаса добра вядомая. Гэта адзін з нешматлікіх літоўскіх палітыкаў, які не толькі не стаіць у баку ад беларускіх праблем, не толькі ідзе на дыялог з беларусамі, але ім аказвае рэальную падтрымку і дапамогу. Аб гэтым засведчыла чарговая сустрэча.

За круглым сталом, на які сабраліся прадстаўнікі шматлікіх беларускіх арганізацый (Таварыства беларускай культуры ў Літве (в.а. старшыні Васіль Акуневіч), асацыяцыя «Крывія» (старшыня Зміцер Карачун), Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных (старшыня Валянцін Стэх), грамадскае аб’яднанне “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча” (старшыня Людвіка Кардзіс) і іншыя грамадскія арганізацыі) былі абмеркаваныя як бягучыя беларускія праблемы, так і шляхі да іх вырашэння.

Мэр Вільні Артурас Зуокас паабяцаў не толькі дапамагчы ім вырашыць складаныя зацягнуўшыяся праблемы беларускага грамадста літоўскай сталіцы, але і прапанаваў рэальную дапамогу. Напрыклад, грамадскаму аб’яднанню “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча” было запрапанавана як варыянт памяшканне для музейнай дзейнасці.

b

Артурас Зуокас пагадзіўся не толькі прыняць удзел у бліжэйшых беларускіх святах (22 сакавіка і 25 сакавіка) але і дапамагчы ў іх арганізацыі. Варта зазначыць, што каля месяца назад Артурас Зуокас прыняў у сябе беларускага палітвязня Алеся Бяляцкага, які быў арыштаваны беларускімі ўладамі і атрымаў 4,5 гады зняволення, пасля таго, як літоўскі бок перадаў яго фінансавыя дадзеныя. Міністэрства Юстыцыі, якое тады ўзначальваў Рымігіюс Шымашюс прызнала сваю памылку ў выдачы дадзеных. У прысутнасці грамадскасці менавіта Рымігіюс Шымашюс прасіў прабачэння ў сям’і Алеся Бяляцкага, у якой канфіскавалі ўсю маёмасць і абяцаў аказаць дапамогу. Па нашых звестках ніякай абяцанай дапамогі так і не паступіла. Беларусы Літвы хочуць запытацца ў кандыдата на пост мэра Вільні, у чым канкрэтна заключалася тая дапамога і чаму яна да гэтага часу не аказана сям’і Алеся Бяляцкага?

c

Артурас Зуокас жа прыняў у сябе былога палітвязня і аказаў яму падтрымку і дапамогу, што яскрава сведчыць пра тое, што гэта адзін з нямногіх палітыкаў, у якога слова не разыходзіцца са справай.

Крыніца: http://www.vilnius.lt/index.php?15049186

Be the first to comment on "Сустрэча прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з мэрам Вільні Артурасам Зуокасам"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam