Прадстаўнікі ТБК і Асацыяцыі Крывія прынялі ўдзел у шэсці памяці Б. Нямцова

14

Сёння, 1 сакавіка, у Вільні каля Расейскай амбасады адбыўся мітынг і шэсце памяці вядомага расейскага палітыка-апазіцыянера Барыса Нямцова. Да Расейскай амбасады прыйшло шмат людзей розных нацыянальнасцей, аб чым сведчылі сцягі, якія развіваліся над калонай.

12

Людзі перад амбасадай усклалі кветкі і запалілі знічкі. Прысытнічалі і вядомыя літоўскія палітыкі: Раса Юкнявічыне, Андрус Кубілюс, Аудрус Ажубаліс і іншыя. Пасля ўдзельнікі мітынгу прайшліся шэсцем па праспекце Гедыміна. Ад беларускіх арганізацый удзел прынялі прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыі «Крывія».

ТБК інф.

Be the first to comment on "Прадстаўнікі ТБК і Асацыяцыі Крывія прынялі ўдзел у шэсці памяці Б. Нямцова"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam