Запрашаем на святкавання Дня Волі ў Вільні

Праграма першага дня (24 сакавіка):

24 сакавіка а 17.00 па адрасе Раугіклос 25 у Вільні (дом нацыянальных меншасцяў) адбудзецца святкаванне чарговых угодкаў з дня абвяшчэння Беларускай народнай Рэспублікі.

У праграме:

— выступяць вядомыя беларускія і літоўскія палітыкі і грамадскія дзеячы.

— з урачыстам канцэртам выступяць музыкі з Літвы і Беларусі.

123

Праграма другога дня (25 сакавіка):

Урачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы.
Час і месца: 12:00 – 12:30, могілкі Росы (Rasų g. 32).
Уваход: вольны.

Дыскусія ў Сейме Літоўскай Рэспублікі «2015 год у Беларусі – калі геапалітыка бярэ верх над каштоўнасцямі дэмакратыі».
У межах дыскусіі будуць абмяркоўвацца пытанні існага грамадска-палітычнага стану ў Беларусі, сітуацыі з правамі чалавека, палітычнымі вязнямі, геапалітычнымі рэаліямі 2014 і 2015 гадоў, а таксама будуць закранутыя пытанні перспектываў сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Час і месца: 14:00 – 16:00, Сейм Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53), зала Еўрапейскага інфармацыйнага цэнтра.
Уваход: вольны.

Святочны вечаровы канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.
Час і месца: 18:00 – 20:00, Užupio kavinė (Užupio g. 2).
Уваход: вольны.

Запрашаем далучыцца да святкавання. Будзьма разам у гэтыя дні!

 

Be the first to comment on "Запрашаем на святкавання Дня Волі ў Вільні"

Leave a comment

Your email address will not be published.


*


Protected by WP Anti Spam