Таварыства беларускай культуры ў Літве і Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў (Беларусь) запрашаюць ушанаваць 75-ую гадавіну з дня смерці беларускага асветніка, педагога, царкоўнага і грамадскага дзеяча Сяргея Паўловіча (1875—1940). Прысвечаныя памяці Сяргея Паўловіча мерапрыемствы адбудуцца ў Вільні 14 лістапада 2015 г.
Праграма мерапрыемства:
12.30. Адкрыццё новага помніка на магіле беларускага асветніка Сяргея Паўловіча і яго асвячэнне. Паніхіду на беларускай мове здзейсняць а. Сергій Гардун і а. Уладзімір Рынкевіч. Месца: вул. Лепкальнё 19 (Еўфрасіньеўскія могілкі Вільні). Збор каля царквы на могілках.
15.00. Імпрэза ў гонар Сяргея Паўловіча:
— канферэнцыя прысвечаная памяці С. Паўловіча (з дакладамі аб жыцці і дзейнасці асветнік
а выступяць даследчыкі з Літвы і Беларусі); — хор Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў з Мінска выступіць з канцэртам.
Месца: Дом нацыянальных меншасцяў (Раўгіклас 25).
17.00. Сяброўская вечарына з удзелам барда Андрэя Мельнікава.
Месца: Дом нацыянальных меншасцяў (Раўгіклас 25).