4 сакавіка ў Польшчы каля Аўгустова ў аўтакатастрофе загінуў ігумен манастыра грэка-каталіцкай царквы Св. Тройцы ў Вільні а. Вінкенцій Яніцькі, ЧСВВ.
Айцец Вінкенцій надзвычай прыхільна ставіўся да беларускай грамадскасці Вільні і з ім вельмі лёгка і проста было весці дыялог. Ніколі не адмаўляў беларусам у правядзенні набажэнстваў і падтрымліваў іх маральна і малітвамі. У часе сустрэч зазначаў, што беларусы для яго не чужыя і ён гатовы служыць і ім, а таксама казаў, што кожны раз можам звяртацца як па духоўную падтрымку, так і для адпраўлення багаслужбаў.
На жаль, лёс чалавечы таямнічы і ніколі не ведаем, калі Госпад нас пакліча да сябе. Так здарылася і з айцом Вінкенціем. Запамятавалася яго апошняя багаслужба для беларусаў, якую ён служыў у гонар перамогі войскаў ВКЛ над Масковіяй. Ніхто тады не мог і падумаць, што гэта будзе яго апошняя служба для беларусаў.
Светлая памяць!
ТБК інфо.