Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Арганізацыя беларусаў Літвы

Сустрэча з Зянонам Пазьняком | Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

4-777x437-4128066

7 лістапада ў Вільні прайшла сустрэча з Зянонам Пазьняком, арганізаваная Таварыствам беларускай культуры ў Літве, якая адбывалася ў доме нацыянальных меншасцяў. У часе мерапрыемства спадар Зянон прадставіў свае кнігі. Жадаючыя атрымалі ад аўтара аўтографы.

5-1024x768-8040996

У сваёй прамове сп. З. Пазьняк закрануў тэму сучасных падзей, якія адбываюцца і ў Беларусі і сьвеце. Асаблівую занепакоенасць выклікае агрэсія Расеі. Але выказаў надзею на адраджэнне Беларусі, якую будзе будаваць новае маладое пакаленне. На сустрэчы прысутнічаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі – Станіслаў Шушкевіч. На прыканцы мерапрыемства госці і ўдзельнікі пазнаёміліся з хлопцамі, якія зараз змагаюцца за вольнасць Украіны і Беларусі.