Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Арганізацыя беларусаў Літвы

У Вільні адбылася прэзентацыя зборніка Зоські Верас «Пакуль рука пяро трымае. Успаміны лісты» | Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

1-777x437-7891866

2 снежня адбылася прэзентацыя зборніка Зоські Верас «Пакуль рука пяро трымае. Успаміны лісты». Адмысловымі госцьмі прэзентацыі былі: укладальнік кнігі Міхась Скобла, музыка Таццяна Грыневіч-Матафонава. Укладальнік кнігі М. Скобла прадставіў прысутным асобу Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас) . У прыватнасці адзначыў, што З. Верас вельмі актыўна ліставалася, за жыццё яна напісала каля 6 000 лістоў, у якіх прадставіла беларускае жыццё не толькі Віленшчыны, але і ўсёй Беларусі.

5-850x1024-6721696

У яе лістах успаміны аб беларускім жыцці, аб выдатных дзеячах беларускага адраджэння, аб шматлікіх падзеях, што закранулі яе лёс. У іх лёс самой Беларусі і жаданне аўтаркі, яе захаваць і перадаць наступным пакаленням.На мерапрыемстве прысутнічала шмат паважаных гасцей, беларусаў віленчукоў. Сярод іх: унук і праўнук Зоські Верас са сваімі сем’ямі. Успамінамі аб самай вядомай беларускай дзеячкі Вільні падзяліліся: Алег Аблажэй, Валянцін Стэх, Яраслаў Войцік і інш.

3-1024x768-2691856

Імпрэзу арганізавалі і правялі: Клуб “Сябрына” Асацыяцыя “Крывія”

Таварыства беларускай культуры ў Літве