20 траўня ва Універсітэце Мікаласа Ромерыса адбылася сустрэча актыўных беларускіх арганізацый са студэнтамі Універсітэта. Мерапрыемства арганізавала недзяржаўная арганізацыя Bendruomenių kaitos centras (BKC), якая займаецца ўмацаваннем беларускіх дэмакратычных ініцыятыў, што дзейнічаюць у Літве. У ходзе мерапрыемства былі прадстаўленыя гэтыя арганізацыі і было расказана аб магчымасцях супрацоўніцтва са студэнтамі.
Ва ўзгаданым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры і Асацыяцыі “Крывія”
ТБК інф.