Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Арганізацыя беларусаў Літвы

Да ўвагі сяброў ТБК! | Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

dsc_2791-5403307

У Таварыстве склалася няпростая сітуацыя.

На сёняшні дзень з’явілася магчымасць вярнуць тыя памяшканні на Жыгімонта 12, што калісьці належылі арганізацыі.
Для гэтага быў падзены іск у суд. Для таго, каб суд пачаў разглядаць справу, неабходна было заплаціць 10500 (дзесяць тысяч пяцьсот) літаў.

Выказваем падзяку ад імя Таварыства людзям, які засталіся нераўнадушнымі да нашых праблем і агульнымі высілкамі змаглі сабраць узгаданую суму.
Таму мы не адны.

Зараз неабходныя сродкі таксама на аплату працы адвакатаў.

Просім неабыякавых людзей адгукнуцца і дапамагчы нам у гэтай справе, каб не страціць беларускую маёмасць у нашым Вечным Горадзе. Калі зараз страцім дамкі, страцім іх назаўжды. А з імі сыйдзе і значная частка беларускай гісторыі Вільні.

Толькі разам, талакой, зможам захаваць беларускую спадчыну Вільні.

Аб склаўшыйся сітуацыі слухай таксама на радыё Свадоба перадачу Змітра Бартосіка „Падарожжа Свабоды“ (Тут можна паслухаць запіс перадачы.

Выбачаемся за якасць запісу, ён зроблены падручнымі сродкамі).

Жадаючым дапамагчы матэрыяльна просьба пісаць на [email protected].

ТБК інф.