Сёння, 1 сакавіка, у Вільні каля Расейскай амбасады адбыўся мітынг і шэсце памяці вядомага расейскага палітыка-апазіцыянера Барыса Нямцова. Да Расейскай амбасады прыйшло шмат людзей розных нацыянальнасцей, аб чым сведчылі сцягі, якія развіваліся над калонай.
Людзі перад амбасадай усклалі кветкі і запалілі знічкі. Прысытнічалі і вядомыя літоўскія палітыкі: Раса Юкнявічыне, Андрус Кубілюс, Аудрус Ажубаліс і іншыя. Пасля ўдзельнікі мітынгу прайшліся шэсцем па праспекце Гедыміна. Ад беларускіх арганізацый удзел прынялі прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыі «Крывія».
ТБК інф.