Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Арганізацыя беларусаў Літвы

Адбыўся агульны сход сяброў ТБК | Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

3-700x437-4308680

26 сакавіка 2016 г. у Вільні адбыўся агульны сход сяброў Таварыства.

На сходзе былі прынятыя наступныя рашэнні: — Зацверджана рашэнне Рэвізійнай Камісіі; — Адноўлены склад Рады; — Абраны новы склад Рэвізійнай Камісіі; — Пакінуць гадавыя ўнёскі для сяброў ТБК на 2016 г. у памеры 10 еўра; — Устаноўлена, што Артур Юдыцкі не аплаціў свайго пражывання ў ТБК цягам 4 месяцаў. Агульны сход прыняў рашэнне, што А. Юдыцкі павінен кампенсаваць Таварыству за гэты час выкарыстання памяшкання і карыстання камунальнымі паслугамі ў памеры 60 еўра за месяц, агулам 240 еўра;

— Абраць галоўнага рэдактара і заснавальніка літоўскай гістарычнай газеты „Voruta“ Йозаса Верцінкявічуса ганаровым сябрам ТБК за інфармаванне літоўскай грамадскасці аб жыцці, гісторыі, быце, культуры беларусаў Літвы.