Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Арганізацыя беларусаў Літвы

На літоўскім радыё — беларуская радыёперадача «Тутэйшы час» | Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

andr-2830926

Кожны аўторак на літоўскім радыё выходзіць беларуская радыёперадача «Тутэйшы час». Рэдактар і вядучы гэтай перадачы — Андрусь Старавойтаў. Перадачу так сама можна пачуць праз інтэрнэт.

Ад рэдактара: Інфармацыя прыхільнікам якаснага стэрэагуку! Рэдактар праграмы «Тутэйшы час» улічвае, сярод іншага, і жаданьне шэрагу слухачоў паслухаць праграму на Беларускай мове «жывым» гукам! Гутарка, расповед, беларуская песьня, — усё гэта гучыць для вас, шаноўныя слухачы, у фармаце «3D»! Адчуць паўнавартасны гук можна пры дапамозе стэрэафанічнага прымача на FM хвалі каналу «KLASIKA» Літоўскага радыё. Інтэрнэт, па тэхнічных прычынах, ня дае магчымасьці ўзнаўляць высокаякаснае гучаньне. Праслухаць праграму «жывым» гукам можна кожны аўторак а 15:00 на FM частотах каналу «KLASIKA» Літоўскага радыё.

З Павагай, А.С.

Ад рэдакцыі сайту: кожны тыдзень мы будзем ставіць на старонцы www.tavarystva.lt інтэрнэт-вэрсію чарговай праграмы.