8 траўня ў Доме нацыянальных згуртаванняў у Вільні Таццяна Матафонава прэзентавала аўдыя дыск «Галасы паэтаў». Гэта ўнікальнае выданне, дзе сабраныя галасы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Галоўная каштоўнасць — многіх з тых, хто гучыць, няма ўжо ўжывых, але яго голас жывы для нас і будучых пакаленняў.
У часе мерапрыемства гучалі галасы паэтаў, а Таццяна Матафонава выконвала песні на іх вершы. На імпрэзе адбылася сустрэча з віленскім паэтам Алегам Мінкінам, які зачытаў свае вершы, падзяліўся сваімі новымі праектамі, а таксама патлумачыў ідэю сваіх вершаў і распавёў пра некаторых сваіх лірычных герояў.
Мерапрыемства арганізавалі і правялі: — Асацыяцыя «Крывія»
— Таварыства беларускай культуры ў Літве.