Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Арганізацыя беларусаў Літвы

Шэсце да гадавіны дня смерці Кастуся Каліноўскага | Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

12-765x437-9312414

19 сакавіка 2016 года ў Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага. Мерапрыемства арганізавалі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыя «Крывія». Удзел прынялі шматлікія беларусы Вільні і госці літоўскай сталіцы.

Нагадаем, 22 сакавіка 1864 года царскія акупанты на Лукішскім пляцу пакаралі смерцю кіраўніка паўстання 1863-64 гадоў Кастуся Каліноўскага. У памяць аб гэтым удзельнікі мерапрыемства прайшліся апошнім зямным шляхам героя: ад Дамініканскіх муроў, дзе яго ўтрымлівалі ў вязніцы і да Лукішскага пляцу, дзе яго пакаралі смерцю.

21-6127273

3-5058840

41-4151404