3 красавіка ў Вільні ў Доме нацыянальных аб’яднанняў адбылася сустрэча з душпастырам беларусаў Вільні і ваколіц а. Арыюшам Малыскам OFM Cap францысканцам з Ордэна Братоў Меншых Капуцынаў. Сустрэчу арганізавалі і правялі: Таварыства беларускай культуры ў Літве, Асацыяцыя «Крывія», Клуб «Сябрына».
Айцец Арыюш кораценька распавёў пра ордэн францысканцаў, іх місію, задачы і ролю ў жыцці Каталіцкай Царквы. Варта адзначыць, што касцёл св. Барталамея зараз з’яўляецца не толькі беларускім, але гэта яшчэ і першы касцёл у Віленскай архідыяцэзіі ў якім распачынаюць місію айцы капуцыны. Па словах айца Арыюша, на сёння ў свеце налічваецца каля 11 000 капуцынаў.
Пасля адбылася дыскусія, дзе прысутныя задавалі шмат пытанняў. Сярод іх былі і даволі крытычныяя і рэзкія. У планах жа а. Арыюша — не толькі стварэнне беларускага душпастырства, але і беларускага культурнага асяродку, дзе беларусы маглі б сустрэцца, абмяняцца думкамі, зладзіць мерапрыемствы.
ТБК інф.
P.S. Службы на беларускай мове ў касцёле св. Барталамея адбываюцца з аўторка па суботу а 18.00 (уключна) і ў нядзелю а 10.00 і 12.00