Warning: Undefined array key "HTTP_ACCEPT_LANGUAGE" in /sites/tavarystva.lt/wp-content/themes/tbk0w4-7901245/library/translations/class-theme-multi-languages.php on line 76

Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Арганізацыя беларусаў Літвы

25 сакавіка ў Вільні. Дзень Волі! | Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Дарагія сябры, шчыра запрашаем усіх адзначыць Дзень абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, Дзень Волі, 25 сакавіка ў пятніцу ў Вільні. Беларуская грамада горада традыцыйна падрыхтавала насычаную праграму святкаванняў. Будзьма разам у гэты дзень!

Святочная праграма: 12:30 –13:00 Ушанаваньне памяці дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Росы (Rasų g. 32). 13:00 – 15:30 Гульня па гарадскім арыентаванні ў Вільні. 15:30 Адкрыццё выставы БНР у Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (Žygimantų g. 1/8) 16:00 – 17:30 Лекцыя “Сем год мары: у пошуках Беларусі” гісторыка Андрэя Чарнякевіча (Žygimantų g. 1/8).

19:00 ¬ 21:00 Святочны канцэрт гурта NAVI (Užupio g. 2).