На Еўфрасіньеўскіх могілках Вільні адкрылі адноўлены помнік Аляксею Арсеньеву

2

7 лістапада намаганнямі Таварыства беларускай культуры ў Літве адбылося адкрыццё адноўленага помніка на магіле Аляксея Арсеньева – бацькі найвыдатнейшай беларускай паэткі Наталлі Арсеньевай. Аўтар і фундатар адноўленай шыльды на помніку – Аляксандр Панцялей.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Зянон Пазьняк (яму і Аляксандру Панцялею быў даручаны гонар адкрыць помнік), а. Леванід Акаловіч, які асвяціў помнік, вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін, гісторык, археолаг Генадзь Семянчук і інш.

1

Прамоўцы спыніліся не толькі на значнасці асобы Наталлі Арсеньевай для беларускай культуры, але і адкрылі для многіх і самаго Арсеньева, расейскага чыноўніка V рангу, начальніка Віленскай мытнай акругі, сапраўднага штатскага дарадніка. І па словах З. Пазьняка, беларускасць Наталля атрымала менавіта ад свайго бацькі, які быў беларусам. І як падцверджанне – менавіта бацькі аддалі Арсеньеву ў беларускую гімназію, нягледзячы на тое, што ў Вільні было шмат іншых школ розных нацыянальнасцей.

3

Айцец Леванід Акаловіч распавёў пра свае пошукі радаслоўнай Арсеньевых. Яму ўдалося знайсці партрэт Аляксея Арсеньева і іншыя цікавыя дакументы з яго біяграфіі. Такім чынам яшчэ на адзін беларускі знак стала на Еўфрасіньеўскіх могілках і ў Вільні. Памятаючы мінулае, шануючы тых, хто яго ствараў зможам адрадзіць Беларусь і захаваць для будучых пакаленняў.

Be the first to comment on "На Еўфрасіньеўскіх могілках Вільні адкрылі адноўлены помнік Аляксею Арсеньеву"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam