У Вільні ўшанавалі 500-ыя ўгодкі перамогі войскаў ВКЛ над Маскоўскім княствам

imgp5506

У грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве сёння адбылася літургія ў гонар перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над Маскоўскім княствам. Літургію адслужылі: а. Вінкенцій (Васіль Яніцькій) , а. Павел Яхімец і а. Даніла Сваяк.

Сімвалічным было тое, што служба праходзіла ў тым самым храме, які збудаваў Канстанцін Астрожскі ў гонар гэтай перамогі. Як кажа легенда, князь усю ноч маліўся Прасвятой Дзеве і даў абяцанне, калі пераможа маскалёў, збудуе царкву. Абяцанне гэтае ён выканаў.

Служба адбывалася на беларускай і украінскай мовай, чарговае сведчанне пра братэрскасць нашых народаў і пра тое, што мова не з'яўляецца перашкодай у камунікацыі. Сёння беларусы і украінцы дамовіліся, размаўляючы паміж сабой на родных мовах.

imgp5506

Гэта царква звязана з адным найбольш вядомых дзеячаў беларускага і украінскага народаў: св. Язафата Кунцэвіча, які з'яўляецца чарговым прыкладам агульнай гісторыі. Ён нарадзіўся на Украіне, служэнне распачынаў тут, у Вільні, у гэтым самым храме. А ў Віцебску, на беларускай зямлі, прыняў пакутніцкую смерць. Сваё жыццё аддаў за аб'яднанне цэркваў і народаў.

Памятаем і шануем сваю гісторыю!

др. Алесь Адамковіч, Вільня

Be the first to comment on "У Вільні ўшанавалі 500-ыя ўгодкі перамогі войскаў ВКЛ над Маскоўскім княствам"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam