Справаздаўча-выбарчая канферэнцыя ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве

Васіль АкуневічВасіль Акуневіч

8-га лютага 2014г. у сядзібе ТБК адбыўся справаздачны сход сяброў таварыства. Удзельнікі сходу мінутаю маўчання ўшанавалі памяць Міхася Жызнеўскага. 25-ці гадовы беларус загінуў 22-га студзеня 2014г. у Кіеве, на Майдане. Міхась апошнія гады жыў у Ўкраіне, быў чальцом украінскае арганізацыі УНА-УНСО.Мы, беларусы, ганарымся тым, што беларуская моладзь актыўна падтрымлівае тых украінцаў, якія дамагаюцца прагрэсіўных пераменаў. Беларус Міхась Жызнеўскі ахвяраваў сваё жыццё дзеля лепшай долі братэрскага народа.Яго гераічная смерць — гэта сведчанне братэрскіх адносінаў паміж нашымі народамі.

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ГЕРОЮ  БЕЛАРУСІ І ЎКРАІНЫ!

Справаздачны даклад Рады ТБК за 2012—2013 г. зрабіў старшыня Рады спадар Хведар Нюнька. Увага ўдзельнікаў сходу была да тых спраў, якія не былі вырашаныя. Сярод такіх — ушанаванне памяці Кастуся Калноўскага і Музей Івана Луцкевіча. ТБК быў зроблены шэраг зваротаў да кіраўніцтва адпаведных літоўскіх уладаў і да Прэм'ер Міністра на дазвол устанавіць памятны знак на месцы ўмоўнага пахавання К. Каліноўскага на гары Гедыміна. Дазволу пакуль не атрымалі. Матывацыя адмовы — недастатковасць гістарычнага матэрыялу. Беларусам Вільні давядзецца прыкладаць далейшыя намаганні, каб пераканаць літоўскія ўлады, што годнае ўшанаванне памяці  кіраўніка паўстання 1863г. на Літве і Беларусі Кастуся Каліноўскага патрэбна абоім нашым народам, і беларусам і літоўцам.

Удзельнікі сходу выказалі заклапочанасць пра фінансавыя праблемы ўтрымання агульнай маёмасці таварыства — сядзібы на вуліцы Бролю 9-86. Шэраг апошніх гадоў выдаткі на сядзібу стала перавышаюць агульны прыбытак. Як засведчылі чальцы Рэвізійнай Камісіі кожны год, каб выплаціць усе выдаткі, недастачу пакрывае (крэдытуе) старшыня ТБК сп. Х. Нюнька. Нова абранай Радзе патрэбна гэтай праблеме прысвяціць увагу і зныйсці спосаб збалансавання выдаткаў і прыбыткаў.

Наведвальнікі ТБК

Наведвальнікі ТБК

На арганізацыйным паседжанні Рады сп.Хведар Нюнька адзінагалосна  абраны старшынёй  Рады. На новы тэрмін абрана Рада ў складзе:
1. Адамковіч Алесь
2. Акуневіч Васіль
3. Балаховіч Крыстына
4. Карачун Зміцер
5. Нюнька Хведар
6. Радзюкевіч Валер
7. Сваяк Даніла
8. Трусаў Алесь
9. Яўмен Артур.

Рэвізійная Камісія абрана ў складзе:
1.Віршычэне Вера
2.Кевлічэне Галіна
3.Скарэне Тацьцяна

Be the first to comment on "Справаздаўча-выбарчая канферэнцыя ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве"

Leave a comment

Your email address will not be published.

*



Protected by WP Anti Spam