25-26 ліпеня Таварыства беларускай культуры ў Літве сумесна з „Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія” Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у шэрагу сумесных мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці беларусаў-віленчукоў, што знайшлі свой спачын у Вільні. Мерапрыемствы распачаліся 25 ліпеня агульнай імпрэзай, на якой была падпісана дамова паміж Таварыствам беларускай культуры ў Літве і „Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія” Беларускай Праваслаўнай Царквы аб узаемасупрацоўніцтве.
Бакі лічаць асноўнымі напрамкамі свайго супрацоўніцтва: — Аб’яднанне намаганняў у рэалізацыі праектаў накіраваных на захаванне і папулярызацыю беларускай мовы і культуры; — Развіццё супрацоўніцтва праз больш шчыльнае кантактаванне паміж сябрамі арганізацый, кансалідацыя намаганняў для дасягнення агульных мэтаў; — Падтрымка і рэалізацыя ініцыятыў, накіраваных на развіццё беларускай духоўнай і культурнай традыцыі; — Абмен інфармацыяй аб сваіх дасягненнях, выніках працы;
— Правядзенне сумесных праектаў і мерапрыемстваў.