Таварыства Беларускай Культуры ў Літве 7 лістапада запрашае на наступныя мерапрыемствы, якія адбудуцца ў Вільні:
12.00. На Эўфрасіньнеўскіх могілках з удзелам Зянона Пазьняка адбудзецца адкрыцьцё адноўленага помніка на магіле Аляксея Арсеньнева — бацькі вялікай беларускай паэтэсы Натальлі Арсеньневай. Помнік асьвеціць а. Леванід Акаловіч. Месца: вул. Лепкальнё 19. Эўфрасіньнеўскія могілкі Вільні.
Збор каля царквы на могілках у 12.00. (Даезд ад вакзала аўтобусамі № 12, 16, 19).