Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Арганізацыя беларусаў Літвы

Адказ Сяргея Дубаўца на ліст Хведара Нюнькі | Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

dubavec-8110156

Буду казаць толькі пра факты, якія дакладна ведаю.

“што могуць ведаць пра справы ТБК З.Бартосік, А.Антонаў, А.Мінкін ці Л.Кардзіс,
якія больш дваццаці гадоў не паказваліся ў Таварыстве?”

У сярэдзіне 1990-х усе, хто меў дачыненьне да Нашай Нівы, былі выведзеныя Нюнькам са складу Рады ТБК. З тых часоў ТБК было ператворанае ў прыватную арганізацыю аднаго чалавека і ўся дзейнасьць ТБК стала насіць закрыты ад грамадзкасьці характар. Ваяваць за месца ў арганізацыі ніхто ня стаў, бо кожны меў больш годнае прымяненьне для сваіх сіл, часу і таленту.

“Л.Кардзіс у свой час загубіла рэальны шанец магчымасці ўзнаўлення ў Вільні муэю І,Луцкевіча,
абвяьсціўшы сябе дырэктарам гэтай установы”.

Наколькі ведаю, музэй пад дырэктарствам Кардзіс дзейнічае, пакуль як перасоўная арганізацыя.

“Ніколі ён не хадзіў па інстанцыях наконт памяшкання для «Нашай Нівы». Дубавец звярнуўся толькі да мяне з просьбай даць хоць адзін пакойчык метраў на 20. для «НН».Я выдзеліў яму асобную

кватэру каля 80 кв.м.”