У грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве сёння адбылася літургія ў гонар перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над Маскоўскім княствам. Літургію адслужылі: а. Вінкенцій (Васіль Яніцькій) , а. Павел Яхімец і а. Даніла Сваяк.
Сімвалічным было тое, што служба праходзіла ў тым самым храме, які збудаваў Канстанцін Астрожскі ў гонар гэтай перамогі. Як кажа легенда, князь усю ноч маліўся Прасвятой Дзеве і даў абяцанне, калі пераможа маскалёў, збудуе царкву. Абяцанне гэтае ён выканаў.
Служба адбывалася на беларускай і украінскай мовай, чарговае сведчанне пра братэрскасць нашых народаў і пра тое, што мова не з’яўляецца перашкодай у камунікацыі. Сёння беларусы і украінцы дамовіліся, размаўляючы паміж сабой на родных мовах.
Гэта царква звязана з адным найбольш вядомых дзеячаў беларускага і украінскага народаў: св. Язафата Кунцэвіча, які з’яўляецца чарговым прыкладам агульнай гісторыі. Ён нарадзіўся на Украіне, служэнне распачынаў тут, у Вільні, у гэтым самым храме. А ў Віцебску, на беларускай зямлі, прыняў пакутніцкую смерць. Сваё жыццё аддаў за аб’яднанне цэркваў і народаў.
Памятаем і шануем сваю гісторыю!
др. Алесь Адамковіч, Вільня