У жніўні споўнілася сто гадоў з дня нараджэння аднаго з найвыбітнейшых беларусаў ХХ ст. – біскупа Чэслава Сіповіча. Менавіта ён быў беларускім амбасадарам у каталіцкім свеце, праз яго свет даведваўся пра беларусаў і іх праблемы. Галоўная ягоная задача – заснаванне бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане, найбагацейшага збору беларускай спадчыны, відаць не толькі ў далёкім замежжы, але і ва ўсім свеце.
Др. Алесь Адамковіч