Warning: Undefined array key "HTTP_ACCEPT_LANGUAGE" in /sites/tavarystva.lt/wp-content/themes/tbk0w4-7901245/library/translations/class-theme-multi-languages.php on line 76

Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

Арганізацыя беларусаў Літвы

Адбылася сустрэча з а. Арыюшам Малыскам OFM Cap | Таварыства Беларускай Культуры ў Літве

3 красавіка ў Вільні ў Доме нацыянальных аб’яднанняў адбылася сустрэча з душпастырам беларусаў Вільні і ваколіц а. Арыюшам Малыскам OFM Cap францысканцам з Ордэна Братоў Меншых Капуцынаў. Сустрэчу арганізавалі і правялі: Таварыства беларускай культуры ў Літве, Асацыяцыя «Крывія», Клуб «Сябрына».

Айцец Арыюш кораценька распавёў пра ордэн францысканцаў, іх місію, задачы і ролю ў жыцці Каталіцкай Царквы. Варта адзначыць, што касцёл св. Барталамея зараз з’яўляецца не толькі беларускім, але гэта яшчэ і першы касцёл у Віленскай архідыяцэзіі ў якім распачынаюць місію айцы капуцыны. Па словах айца Арыюша, на сёння ў свеце налічваецца каля 11 000 капуцынаў.

21-5965090

Пасля адбылася дыскусія, дзе прысутныя задавалі шмат пытанняў. Сярод іх былі і даволі крытычныяя і рэзкія. У планах жа а. Арыюша — не толькі стварэнне беларускага душпастырства, але і беларускага культурнага асяродку, дзе беларусы маглі б сустрэцца, абмяняцца думкамі, зладзіць мерапрыемствы.

ТБК інф.

P.S. Службы на беларускай мове ў касцёле св. Барталамея адбываюцца з аўторка па суботу а 18.00 (уключна) і ў нядзелю а 10.00 і 12.00